Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ПатрыярхаМаскоўскага і ўсяе Русі Кірыла

    Яго Святасці Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Ваша Святасць,

    Сардэчна віншую Вас з 5-й гадавінай інтранізацыі.

    Ваша жыццё з'яўляецца для свяшчэннаслужыцеляў і вернікаў прыкладам нястомнага клопату аб людзях у імя ўмацавання веры, хрысціянскай любові і міру. Вы робіце ўсё для ўдасканалення сучаснага грамадства, садзейнічаючы выхаванню моладзі, умацаванню сям'і, захаванню праваслаўных традыцый і каштоўнасцей.

    У многім дзякуючы Вашаму плённаму служэнню як Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы, які клапоціцца аб духоўна-маральным адраджэнні, перамозе сапраўднага гуманізму, развіваюцца добрыя, партнёрскія адносіны паміж Дзяржавай і Царквой.

    Найбольш значная канфесія ў Беларусі - Праваслаўная Царква з'яўляецца непарыўнай сувязнай ніццю нашых брацкіх народаў, а вытокі гэтага адзінства сфарміраваны тысячагадовай гісторыяй. Няхай і ў далейшым пад Вашым мудрым кіраўніцтвам сцвярджаецца аўтарытэт Праваслаўя.

    Ад усёй душы жадаю Вам, Ваша Святасць, здароўя, мнагалецця, невычэрпнай энергіі, дапамогі Божай у першасвяціцельскай працы.

    З глыбокай павагай,

    Аляксандр Лукашэнка