Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў  Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі.

    «Мы высока цэнім Вашу пастырскую ўвагу да беларускіх вернікаў, Ваш уклад ва ўмацаванне непарыўных духоўных сувязей народаў Беларусі і Расіі», - адзначаецца ў віншаванні.

    «Упэўнены, Праваслаўная Царква пад Вашым мудрым кіраўніцтвам будзе развівацца і ўмацоўвацца, усямерна садзейнічаючы вырашэнню духоўных, маральных і сацыяльных праблем сучаснасці», - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.