Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Таццяну Дароніну з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Таццяну Дароніну з юбілеем.

    "Яркі талент, высокае прафесійнае майстэрства і адданасць выбранай справе далі магчымасць Вам стаць адной з самых вядомых актрыс сучаснасці, – гаворыцца ў віншаванні. – Пад Вашым кіраўніцтвам Маскоўскі Мастацкі акадэмічны тэатр імя Максіма Горкага нязменна займае лідзіруючыя пазіцыі ў тэатральным жыцці Расіі".

    "Няхай і ў далейшым Ваша нястомная і плённая дзейнасць садзейнічае развіццю культурных сувязей паміж нашымі краінамі, надае імпульс умацаванню дружбы і супрацоўніцтва", – пажадаў Кіраўнік дзяржавы.