Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мастацкага кіраўніка Маскоўскага тэатра "Сучаснік" Галіну Волчак з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мастацкага кіраўніка Маскоўскага тэатра "Сучаснік" народную артыстку СССР Галіну Волчак з юбілеем.
"Ваша імя непарыўна звязана з лёсам Маскоўскага тэатра "Сучаснік". Разам з сябрамі-аднадумцамі Вы знаходзіліся ля вытокаў яго стварэння, сваім талентам, сілай характару і адданасцю мастацтву ўнеслі значны ўклад у развіццё гэтага праслаўленага калектыву", – гаворыцца ў віншаванні.
"Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць прагрэсу тэатральнага мастацтва, умацаванню дружбы і духоўных сувязей паміж нашымі народамі", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.