Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Святлану Немаляеву з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Святлану Немаляеву з юбілеем.

    "Ваша жыццё напоўнена нястомным духоўным гарэннем і адданым служэннем мастацтву, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларускія гледачы добра ведаюць і цэняць вас як выдатную актрысу і цудоўнага чалавека".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што талент і натхнёная акцёрская ігра Святланы Немаляевай яшчэ доўгія гады будзе радаваць і захапляць паклоннікаў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў актрысе моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, новых поспехаў і дабрабыту.