Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Ірыну Купчанка з юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Ірыну Купчанка з юбілеем.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі творчасць Ірыны Купчанка карыстаецца вялікай папулярнасцю і прызнаннем. "Перакананы, што вы і ў далейшым будзеце радаваць паклоннікаў прэм'ерамі, садзейнічаючы ўмацаванню духоўных і культурных сувязей нашых брацкіх народаў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт пажадаў артыстцы здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.