Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ірыну Алеграву з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ірыну Алеграву з юбілеем.
"На беларускай зямлі Вас цэняць як неаднаразовую ўдзельніцу Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", выдатную спявачку, чыя творчасць дорыць радасць і добры настрой шматлікім паклоннікам. Няхай і ў далейшым Ваша дзейнасць садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.