Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Таццяну Догілеву з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Таццяну Догілеву з юбілеем.

    "Вы - адна з сапраўдных зорак сучаснага тэатра і кіно, чые высокае званне народнай артысткі пацверджана любоўю мільёнаў людзей, - гаворыцца ў віншаванні. - На беларускай зямлі Вас цэняць як выдатную актрысу і абаяльнага чалавека. Упэўнены, што Ваша творчасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню духоўных і культурных сувязей паміж нашымі народамі".