Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Зінаіду Зубкову з юбілеем
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Зінаіду Зубкову з юбілеем.
"Ваша дзейнасць, непарыўна звязаная з праслаўленай купалаўскай сцэнай, з'яўляецца прыкладам адданасці раз і назаўсёды выбранаму шляху і самаахвярнага служэння нацыянальнай культуры, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У сузор'і купалаўцаў Вы займаеце асаблівае месца як актрыса вялікага таленту і шматгранных творчых магчымасцей, якая стварыла цэлую галерэю выразных жаночых вобразаў, што заваёўваюць гледачоў асаблівай узвышанасцю, натхнёнасцю і псіхалагічнай глыбінёй".
"Спектаклі з Вашым удзелам уваходзяць у залаты фонд айчыннага
мастацтва і дастойна прадстаўляюць яго лепшыя дасягненні ў нашай краіне і за яе
межамі. Упэўнены, што Вы і ў далейшым будзеце прымнажаць славу беларускага
тэатра, працаваць гэтак жа плённа і натхнёна на карысць нашай Радзімы", -
гаворыцца ў віншаванні.