Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Галіну Талкачову

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Галіну Талкачову.

    "Усё Ваша жыццё непарыўна звязана з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Ваша творчасць складае адну з яркіх старонак у летапісе сучаснага беларускага тэатра і хвалюе сэрцы гледачоў розных пакаленняў".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Галіна Талкачова і ў далейшым будзе гэтак жа плённа працаваць на карысць нацыянальнай культуры, радаваць шматлікіх паклоннікаў і з'яўляцца прыкладам самаадданага служэння мастацтву.