Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Алену Цялькову
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў
народную артыстку Беларусі Алену Цялькову з юбілеем.
"Ваш творчы лёс непарыўна звязаны з пачэснай і высакароднай місіяй захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны Айчыны. Галоўная справа вашага жыцця - фальклорная група "Купалінка" - дорыць людзям непаўторнае хараство цудоўных, мілагучных песень, рупліва сабраных з усёй беларускай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.
"Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце гэтак жа натхнёна служыць любімай справе, радаваць паклоннікаў новымі канцэртнымі праграмамі і ўзбагачаць скарбніцу нацыянальнага мастацтва", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.