Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака СССР Аляксандра Шылава з адкрыццём выстаўкі яго карцін

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака СССР, акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў Аляксандра Шылава з адкрыццём выстаўкі яго карцін у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

    Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, творчасць Аляксандра Шылава, заснаваная на лепшых традыцыях рэалістычнай школы, па праву называюць выдатнай з'явай сусветнага мастацтва. "У Беларусі Вас цэняць як аднаго з самых дастойных прадстаўнікоў рускага жывапісу і даўняга сябра нашай краіны. Упэўнены, што выстаўка, якая адкрываецца сёння, дасць тысячам паклоннікаў унікальную магчымасць яшчэ раз дакрануцца да цудоўнага свету, створанага Вашым талентам, стане важным крокам ва ўмацаванні дружбы і культурных сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.