Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Віктара Грамыку з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Віктара Грамыку з 90-гадовым юбілеем.

    "Ваша жыццё з’яўляецца прыкладам самаадданага служэння Айчыне і мастацтву, – адзначаецца ў віншаванні. – Як адзін з прызнаных лідараў нацыянальнай жывапіснай школы. Вы ўнеслі важкі ўклад у выхаванне некалькіх пакаленняў матакоў. Няхай і ў далейшым Ваша шматгранная дзейнасць і актыўная грамадзянская пазіцыя служаць добрым прыкладам для таленавітай моладзі".

    Прэзідэнт пажадаў Віктару Грамыку доўгіх гадоў жыцця, здароўя, поспехаў, бадзёрасці і аптымізму.