Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Івана Міско
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем народнага мастака Беларусі Івана Міско.
"Вялікі талент, памножаны на самаадданую штодзённую працу, прынёс Вам поспех і міжнароднае прызнанне, - гаворыцца ў віншаванні. - У гісторыі мастацтва Вы займаеце асаблівае месца як адзін з першапраходцаў касмічнай тэмы, аўтар цудоўных работ, прысвечаных пакарыцелям Сусвету. Створаныя Вамі помнікі і бюсты выдатных дзеячаў гісторыі і культуры ўпрыгожваюць вуліцы беларускіх і замежных гарадоў".
"Мы высока цэнім Вас як выдатнага скульптара сучаснасці, чалавека з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, які прысвяціў усяго сябе служэнню Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.