Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Гаўрылу Вашчанку з юбілеем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Гаўрылу Вашчанку з 85-гадовым юбілеем.

    "Ваша творчасць - гэта сапраўдны мастацкі летапіс Беларусі. З глыбокім патрыятычным пачуццём і майстэрствам Вы ўвасобілі ў сваіх палотнах падзеі гістарычнай мінуўшчыны і сучаснага жыцця Радзімы, простыя, велічныя і прыгожыя вобразы нашых землякоў. Створаныя Вамі карціны ўваходзяць у калекцыі буйнейшых беларускіх і замежных музеяў, а манументальныя роспісы і вітражы ўпрыгожваюць грамадскія будынкі ў розных гарадах нашай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў вялікі ўклад Гаўрылы Вашчанкі ў выхаванне маладых мастакоў.