Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Васіля Ланавога з 80-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Васіля Ланавога з 80-годдзем.

    "Непаўторны талент і непераўзыдзенае акцёрскае майстэрства далі магчымасць Вам стварыць яркія гераічныя вобразы, якія сталі сімвалам мужнасці, патрыятызму і вернасці абавязку, прынеслі заслужаны аўтарытэт і ўсенароднае прызнанне", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Мільёны беларускіх гледачоў ведаюць і цэняць Вас як выдатнага акцёра і чалавека з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй. Упэўнены, што Ваша творчасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і пашырэнню культурных сувязей паміж нашымі краінамі", – гаворыцца ў віншаванні.