Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Уладзіміра Этуша з юбілеем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Уладзіміра Этуша з 90-гадовым юбілеем.
"Ваша жыццё - цудоўны прыклад вернасці абавязку і натхнёнай працы. Вы доблесна абаранялі Радзіму на франтах Вялікай Айчыннай вайны, а ў мірныя гады прысвяцілі сябе служэнню мастацтву, стаўшы адным з самых папулярных акцёраў Савецкага Саюза. Створаныя Вамі яркія, вострахарактарныя вобразы захапляюць тонкім гумарам і непераўзыдзеным майстэрствам", - гаворыцца ў віншаванні.
"Беларускія паклоннікі цэняць Ваш вялікі талент, з гонарам успамінаюць аб тым, што сваімі каранямі Вы звязаны з нашай краінай і што менавіта ў нас, на кінастудыі "Беларусьфільм", сыгралі адну з лепшых сваіх роляў у знакамітай кінаказцы "Прыгоды Бураціна", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, доўгіх гадоў жыцця, невычэрпнай энергіі, поспехаў, шчасця і дабрабыту.