Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Марка Захарава з 80-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Марка Захарава з 80-годдзем.

    "Ваша творчасць стала новым словам у гісторыі расійскага тэатра і кіно, адкрыўшы для тысяч гледачоў асаблівую духоўную прастору, напоўненую паэзіяй, музыкай і рамантыкай, мудрай іроніяй і моцнымі пачуццямі, – гаворыцца ў віншаванні. – Праслаўлены "Ленкам", які Вы ўзначальваеце вось ужо чатыры дзесяцігоддзі, пастаянна знаходзіцца ў авангардзе культурнага жыцця, захапляючы публіку яркімі прэм'ерамі і выдатнай акцёрскай ігрой".

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі Марка Захарава ведаюць і цэняць як чалавека вялікага таленту, выдатнага рэжысёра і тэатральнага педагога.

    Прэзідэнт пажадаў юбіляру здароўя, невычэрпнай энергіі і натхнення, ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў, шчасця і дабрабыту.