Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Леаніда Бранявога з 85-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Леаніда Бранявога з 85-годдзем.

    "На беларускай зямлі Вас цэняць як выдатнага акцёра, творчасць якога складае асаблівую старонку ў гісторыі савецкага і расійскага мастацтва і садзейнічае пашырэнню і ўзбагачэнню культурных сувязей паміж нашымі народамі. Упэўнены, што Вы яшчэ доўгія гады будзеце радаваць нас сваім талентам і майстэрствам", – гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Леаніду Бранявому здароўя, невычэрпнай энергіі і жыццёвых сіл, душэўнай бадзёрасці, дабрабыту і аптымізму.