Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Юрыя Малікава з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Юрыя Малікава з 70-гадовым юбілеем.
"Мільёны паклоннікаў ведаюць і любяць Вас як заснавальніка легендарнага ВІА "Самацветы", выдатнага спевака і кампазітара, які ўпісаў яркую старонку ў гісторыю савецкай і расійскай эстрады", - гаворыцца ў віншаванні.
"На беларускай зямлі Вы карыстаецеся вялікай папулярнасцю і прызнаннем. Ваша творчасць дорыць людзям радасць і добры настрой, садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж брацкімі народамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.