Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Яўгена Догу з 75-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Яўгена Догу з 75-годдзем.
"Сотні напісаных Вамі цудоўных інструментальных твораў, усенародна любімых песень і незабыўных мелодый да кінафільмаў сталі неацэнным укладам у сучасную культуру", - адзначаецца ў віншаванні.
"Ваш надзвычайны талент атрымаў шырокае прызнанне на беларускай зямлі. Мы ўдзячныя Вам за тое, што Ваша мастацтва яшчэ больш збліжае нашы народы", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.