Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Ігара Лучанка

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Ігара Лучанка з 75-годдзем.

    "Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі нястомнаму служэнню мастацтву. Вашы творы, якія ўвабралі ў сябе найлепшыя рысы і традыцыі нацыянальнай музычнай культуры, уваходзяць у рэпертуар некалькіх пакаленняў выканаўцаў і з'яўляюцца сапраўднай візітнай карткай нашай краіны ў свеце", – гаворыцца ў віншаванні.

    "Глыбокай павагі і прызнання заслугоўвае Ваша шматгадовая грамадская дзейнасць на пасадзе старшыні Беларускага саюза кампазітараў, вялікі асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю айчыннай музыкі", – адзначыў Прэзідэнт.