Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Эльдара Разанава з 85-годдзем


    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Эльдара Разанава з 85-годдзем.

    "Вас па праву называюць адным з самых светлых і мудрых майстроў кіно, чыя творчасць нясе ў сабе энергію дабра. У кожнай са створаных Вамі цудоўных камедый простыя гісторыі набываюць філасофскую і маральную глыбіню, прымушаючы гледача не толькі смяяцца, але і задумвацца над вострымі сацыяльнымі праблемамі жыцця і аб месцы чалавека ў ім. Гэтыя стужкі ўваходзяць у залаты фонд сучаснага кінематографа і карыстаюцца вялікім поспехам у людзей розных пакаленняў", – гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Эльдара Разанава ведаюць і высока цэняць як выдатнага рэжысёра, чые фільмы сцвярджаюць у сучасным свеце ідэалы гуманізму і духоўнасці. "Упэўнены, што Ваша творчасць і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю культурных сувязей паміж нашымі краінамі", – падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў артысту здароўя, доўгіх гадоў жыцця, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.