Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.

    "Больш за тысячу гадоў гісторыя Расіі і Беларусі непарыўна звязана з хрысціянствам. Сцвярджаючы ў грамадстве ідэалы дабра, чалавекалюбства, веры, надзеі і любові, Праваслаўная Царква стала крыніцай гуманістычных каштоўнасцей, правадніком ідэй патрыятызму і грамадзянскай адказнасці, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы высока цэнім намаганні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла па забеспячэнню міру і згоды ў грамадстве, развіццю культуры, вырашэнню гуманітарных праблем сучаснасці".

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь пажадаў Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу добрага здароўя, міру і духоўных сіл у высакародным служэнні.