Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Андрэя Мягкова з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Андрэя Мягкова з 75-годдзем.

    "Дзіўны талент, высокае акцёрскае майстэрства і ўнутраная інтэлігентнасць далі магчымасць вам стварыць шмат незабыўных вобразаў, якія захапляюць сваёй шчырасцю, вернасцю жыццёвай праўдзе і глыбінёй пранікнення ў свет чалавечай душы. Выдатныя фільмы і спектаклі з вашым удзелам сталі класікай, іх з захапленнем глядзяць гледачы ўсіх пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.

    "У Беларусі вас цэняць і паважаюць як выдатнага майстра тэатра і кіно, чыя творчасць садзейнічае сцвярджэнню ў сучасным свеце ідэалаў прыгажосці, высакароднасці і дабра", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.