Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Збруева з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Збруева з 75-годдзем.

    "Талент і адданасць прафесіі далі магчымасць Вам дасягнуць вяршынь творчага майстэрства і стаць адным з тых выдатных акцёраў, якіх па праву называюць зоркамі, – гаворыцца ў віншаванні. – Яркія вобразы, створаныя Вамі на сцэне праслаўленага тэатра "Ленкам", і ролі ў цудоўных савецкіх і расійскіх кінастужках уваходзяць у залаты фонд сучаснага мастацтва".

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што творчасць Аляксандра Збруева карыстаецца заслужаным прызнаннем на беларускай зямлі. "Гледачы з нецярпеннем чакаюць новых сустрэч з любімым артыстам, чыя дзейнасць садзейнічае яшчэ большаму духоўнаму збліжэнню народаў нашых брацкіх краін", – лічыць Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў артысту здароўя, невычэрпнай энергіі і натхнення, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў, шчасця і добрага настрою.