Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Калягіна з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Саюза тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі народнага артыста РСФСР Аляксандра Калягіна з 70-гадовым юбілеем.

    "Вы з’яўляецеся адным з самых праслаўленых акцёраў тэатра і кіно на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вялікі талент і віртуознае валоданне майстэрствам пераўвасаблення даюць магчымасць Вам ствараць яркія вобразы, якія пакараюць тонкім гумарам, незвычайна дакладнай перадачай характару чалавека і духу эпохі. Фільмы і спектаклі з Вашым удзелам карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў гледачоў розных краін і пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.

    "На беларускай зямлі Вас цэняць як выдатнага майстра сучаснай культуры, чалавека з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, грамадскага дзеяча і педагога, чый уклад ва ўмацаванне адзінства нашых народаў адзначаны прэміяй Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.