Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Мікалая Бурляева

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Мікалая Бурляева з 70-годдзем.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі артыст карыстаецца заслужаным аўтарытэтам.

    "Шматгранны талент, адданасць справе і мэтанакіраванасць дазволілі Вам дасягнуць вышынь прафесійнага майстэрства, поўнасцю рэалізаваць творчы патэнцыял, заслужыць любоў і прызнанне калег і гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка перакананы, што плённая дзейнасць Мікалая Бурляева і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі.