Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Пяўцова з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Пяўцова з 50-гадовым юбілеем.
"Прыемна адзначыць, што ваша творчая садружнасць з беларускімі калегамі ўзбагаціла наш кінематограф цудоўнымі фільмамі і тэлесерыяламі, якія заваявалі прызнанне і любоў гледачоў. На беларускай зямлі вас заўсёды будуць цэніць як выдатнага акцёра і добрага сябра, які сваім мастацтвам садзейнічае ўмацаванню дружбы і культурных сувязей паміж брацкімі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.