Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Сярова

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Сярова з 60-годдзем.

    "Вы - адзін з самых яркіх і шматгранных майстроў сучаснай эстрады, цудоўны кампазітар, музыкант і спявак, творчасць якога напоўнена асаблівай шчырасцю, душэўнасцю і цеплынёй", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "У Беларусі Вас любяць і цэняць як знакамітага артыста, неаднаразовага ўдзельніка Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Няхай Ваша творчасць і ў далейшым нясе людзям радасць, садзейнічае развіццю культурных сувязей брацкіх народаў", - гаворыцца ў віншаванні.