Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна 

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Малініна з 55-годдзем.

     

    "Заваёўваючы сэрцы не толькі цудоўным голасам, але і пранікнёнай, шчырай манерай выканання, кожны свой канцэрт Вы ператвараеце ў сардэчныя стасункі са слухачамі, абуджаючы ў людзях светлыя і добрыя пачуцці, прывіваючы ім густ да добрай паэзіі і музыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі Аляксандра Малініна любяць і заўсёды чакаюць як жаданага госця, чые выступленні становяцца сапраўдным святам для знатакоў песеннага жанру. "Упэўнены, што Ваша творчасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню адзінства нашых брацкіх народаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.