Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Хаціненку з 60-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Хаціненку з 60-годдзем.
"Вы - адзін з выдатных майстроў сучаснага кінематографа. Беларускія гледачы ведаюць і любяць Вас, таленавітага рэжысёра, цудоўнага акцёра і сцэнарыста, за той вялікі ўклад, які Вы ўнеслі ў захаванне гуманістычных і маральных асноў кінамастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што шматгранная дзейнасць Уладзіміра Хаціненкі і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю культурных сувязей Беларусі і Расіі.