Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Машкова
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Машкова з 50-годдзем.
"Вас па праву называюць адным з яркіх майстроў сучаснага тэатра і кінематографа. Дзякуючы вялікаму таленту, непаўторнай манеры ігры Вы стварылі на сцэне і экране незабыўныя вобразы герояў розных эпох і народаў, заваявалі прызнанне і любоў шматлікіх паклоннікаў не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі Уладзіміра Машкова высока цэняць як таленавітага акцёра і рэжысёра, творчасць якога садзейнічае ўмацаванню дружбы і культурных сувязей дзвюх брацкіх краін.