Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Мікалая Растаргуева з 55-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Мікалая Растаргуева з 55-годдзем.
"На сучаснай эстрадзе Вы з'яўляецеся адным з нямногіх артыстаў, для якіх любоў да Айчыны, гонар і вернасць абавязку сталі асноўным сэнсам творчасці, - гаворыцца ў віншаванні. - У сваіх песнях Вы гаворыце са слухачамі як роўныя, праўдзіва і сардэчна. Невыпадкова група "Любэ" карыстаецца вялікай папулярнасцю як у Расіі, так і далёка за яе межамі".
"Няхай Ваша мастацтва нязменна садзейнічае ўмацаванню дружбы брацкіх народаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.