Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Ілью Рэзніка з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Ілью Рэзніка з юбілеем.

    "На беларускай зямлі высока цэняць Ваш паэтычны дар, адданае служэнне мастацтву эстрады. Упэўнены, што і ў далейшым Ваша творчая дзейнасць будзе такой жа насычанай і плённай, паслужыць умацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", – гаворыцца ў віншаванні.