Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Ігара Касталеўскага з 65-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Ігара Касталеўскага з 65-годдзем.
"Дзякуючы яркаму таленту, абаянню і высокаму прафесіяналізму Вы сталі адным з прызнаных майстроў тэатральнага мастацтва і кіно", - гаворыцца ў віншаванні.
"На беларускай зямлі Вы карыстаецеся заслужаным прызнаннем і любоўю гледачоў. Шматлікія паклоннікі з нецярпеннем чакаюць сустрэч з любімым артыстам, чыя творчасць садзейнічае яшчэ большаму ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.