Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага з 50-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Хварастоўскага з 50-годдзем.
"Вы прайшлі насычаны падзеямі шлях узыходжання да вяршынь майстэрства і сёння з’яўляецеся адной з самых яскравых зорак сусветнай опернай сцэны", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"Ваша мастацтва карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Беларусі. Упэўнены, што і ў далейшым Вы будзеце ўносіць свой важкі ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва нашых дзяржаў", – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзмітрыю Хварастоўскаму здароўя, натхнення, невычэрпнай творчай энергіі, шчасця і дабрабыту.