Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Грузіі Вахтанга Кікабідзэ з 75-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Грузіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Вахтанга Кікабідзэ з 75-годдзем.
"Яркі талент і акцёрскае майстэрства прынеслі Вам усенародную любоў і прызнанне, - гаворыцца ў віншаванні. - На беларускай зямлі Вас ведаюць і цэняць як выдатнага спевака, цудоўнага артыста і даўняга сябра Беларусі, чыя шматгранная дзейнасць садзейнічае развіццю культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вахтангу Кікабідзэ здароўя, творчага натхнення, шчасця і дабрабыту.