Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Віктара Манаева

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Віктара Манаева з 55-годдзем.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што Віктар Манаеў і ў далейшым будзе гэтак жа плённа і самааддана служыць тэатру, радаваць прэм'ерамі шматлікіх паклоннікаў, узбагачаць сваёй творчасцю скарбніцу беларускага мастацтва.

    Прэзідэнт пажадаў артысту здароўя, невычэрпнага натхнення, новых творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.