Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Васіля Кавальчука з юбілеем

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Васіля Кавальчука з 70-годдзем.

    "Яркі талент, высокі ўзровень выканальніцкай тэхнікі і моцны голас далі магчымасць Вам стварыць незабыўныя вобразы ў спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, унесці значны ўклад у захаванне і развіццё традыцый беларускай музыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Упэўнены, што Вы і ў далейшым будзеце гэтак жа плённа і самааддана служыць любімай справе, узбагачаць сваёй творчасцю скарбніцу нацыянальнай культуры", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.