Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча з 70-годдзем.
"Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі самаадданаму служэнню нацыянальнаму мастацтву, узбагацілі яго скарбамі свайго таленту, узнёслага палёту фантазіі і нястомнай працы. Пад Вашым кіраўніцтвам Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі ператварыўся ў адзін з сапраўдных духоўных сімвалаў краіны, выступленні якога раскрываюць непаўторную палітру самабытнай харэаграфічнай культуры нашага народа ад старадаўніх часоў да сучаснасці, захапляюць віртуозным майстэрствам артыстаў і дастойна прадстаўляюць нашу Радзіму ў свеце", - адзначаецца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.