Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Сяргея Жураўля
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 60-годдзем народнага артыста Беларусі Сяргея Жураўля.
"Ваша бліскучая акцёрская дзейнасць, яркі талент, віртуознае майстэрства пераўвасаблення і толькі Вам падуладныя мастацкія сродкі робяць Вас сапраўднай зоркай беларускага тэатра і кіно, артыстам, якога шчыра любяць гледачы за праўду жыцця ў мастацтве і выдатнае валоданне прафесіяй", - гаворыцца ў віншаванні.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, створаныя Сяргеем Жураўлём ролі ў спектаклях па творах беларускіх і замежных аўтараў сталі яркай і самабытнай старонкай нацыянальнага тэатральнага мастацтва, аказалі значны ўплыў на яго далейшае развіццё.