Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча, народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца з 75-годдзем.

    "Прысвяціўшы жыццё самаадданаму творчаму служэнню, вы ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва, захаванне і ўзбагачэнне традыцый выканальніцтва на народных інструментах. Пад вашым кіраўніцтвам Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча ператварыўся ў адзін з самых знакамітых калектываў краіны, заваяваў міжнародную папулярнасць і прызнанне", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Упэўнены, што вы яшчэ доўгія гады будзеце радаваць шматлікіх паклоннікаў узлётам сваёй творчай фантазіі, талентам і дырыжорскім майстэрствам, ствараць цікавыя канцэртныя праграмы, якія праславяць нашу народную музыку ва ўсім свеце", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.