Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга з 65-годдзем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дырэктара - мастацкага кіраўніка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь", народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга з 65-годдзем.

    У віншаванні гаворыцца: "Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі нястомнаму служэнню беларускай культуры. Створаны Вамі Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі з'яўляецца адным з высокапрафесійных калектываў, якому падуладны розныя жанры".

    На думку Прэзідэнта, глыбокай павагі заслугоўвае паспяховая дзейнасць Міхаіла Фінберга па захаванні і развіцці традыцый айчыннай музыкі.

    "Мы высока цэнім Вашу цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм і адданасць Беларусі. Спадзяюся, што Вы і ў далейшым будзеце радаваць аматараў музыкі новымі творчымі дасягненнямі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.