Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Берсана з 65-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Берсана з 65-годдзем.

    "Больш як 30 гадоў вы самааддана служылі Айчыне ва Узброеных Сілах, з'яўляліся мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам аркестра Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, унеслі вялікі ўклад у развіццё айчыннай музычнай культуры і патрыятычнае выхаванне моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Цяпер, працуючы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў якасці педагога і кіраўніка духавога аркестра "Фанфары Беларусі", вы шчодра дзеліцеся з вучнямі багатым прафесійным вопытам, узбагачаеце слаўныя традыцыі нацыянальнай школы інструментальнага выканальніцтва", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Міхаіл Берсан яшчэ доўгія гады будзе гэтак жа плённа працаваць на карысць Радзімы, і пажадаў яму здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.