Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава з 55-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў артыста-вакаліста, вядучага майстра сцэны заслужанага калектыву "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь" народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава з 55-годдзем.
"Дзякуючы адметнаму таленту, моцнаму голасу, высокаму прафесіяналізму і яркім артыстычным здольнасцям Вы сталі адным з самых вядомых і любімых публікай майстроў беларускай эстрады, – адзначаецца ў віншаванні. – Няхай Ваша творчасць і ў далейшым нясе людзям задавальненне і добры настрой, узбагачае культурнае жыццё Беларусі".