Віншаванне народнаму артысту Беларусі Леаніду Захлеўнаму з 70-годдзем
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага
артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага з 70-годдзем.
"Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю, працавітасцю, адданасцю нацыянальнай культуры і яркім талентам Вы заслужылі любоў і павагу шматлікіх паклоннікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Высокі прафесіяналізм, унутраная культура, здольнасць данесці аўтарскую думку да шырокага гледача зрабілі Вашы творы ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі "Бяседа" папулярнымі ў народзе".
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што Леанід Захлеўны будзе і ў далейшым уносіць важкі ўклад у нацыянальную скарбніцу айчыннага музычнага мастацтва, садзейнічаць папулярызацыі беларускай песні ў нашай краіне і за мяжой.