Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Яраслава Пятрова з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Яраслава Пятрова з 70-гадовым юбілеем.
"Ваш творчы лёс непарыўна звязаны з беларускай музыкай і славутай сцэнай нашага Вялікага тэатра. Самабытны талент, моцны, багаты голас і яркая акцёрская індывідуальнасць дапамаглі Вам стаць выдатным выканаўцам самых вядомых партый сусветнага опернага рэпертуару і заваяваць прызнанне шматлікіх паклоннікаў высокага мастацтва ў нашай краіне і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.
"Спадзяюся, што Вы і ў далейшым будзеце гэтак жа самааддана служыць айчыннай культуры, узбагачаць яе новымі творчымі дасягненнямі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.