Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука з 80-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука з 80-годдзем.
"Унікальны мастацкі талент і высокі прафесіяналізм зрабілі Вас адным з выдатных майстроў беларускай сцэны, чые ролі кранаюць сэрцы гледачоў жыццёвай праўдай, увасабленнем лепшых рыс народнага характару і псіхалагічнай глыбінёй, з'яўляюцца ўзорам для маладых тэатральных дзеячаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, створаныя Генадзем Гарбуком вобразы ў спектаклях па творах розных аўтараў сталі неацэнным укладам у скарбніцу нацыянальных культурных каштоўнасцей, духоўна выхавалі не адно пакаленне грамадзян краіны.