Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Арнольда Памазана з 75-годдзем
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка
павіншаваў народнага артыста Беларусі Арнольда Памазана з 75-годдзем.
"Створаныя Вамі вобразы кранаюць сэрца адданасцю жыццёвай праўдзе, адлюстраваннем лепшых рыс народнага характару і псіхалагічнай глыбінёй, - гаворыцца ў віншаванні. - Спектаклі з Вашым удзелам упрыгожваюць рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і карыстаюцца нязменным прызнаннем гледачоў розных пакаленняў".
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што артыст і ў далейшым будзе працаваць гэтак жа плённа і радаваць сваіх паклоннікаў новымі цікавымі ролямі.